Іран паставіў Расіі беспілотнікі, якіх тая раней не мела

CNN: ЗША лічаць, што РФ выкарыстае набытыя ў Ірана беспілотнікі ў вайне супраць Украіны. Пра гэта заявілі CNN прадстаўнікі адміністрацыі Байдэна.

30.08.2022 / 08:33

Па словах афіцыйных асоб, расіяне забралі беспілотнікі з іранскага аэрадрома ў пачатку гэтага месяца і перавезлі іх у Расію грузавымі самалётамі ў сярэдзіне жніўня.

Расіяне пачалі трэніроўкі з беспілотнікамі ў Іране ў канцы мінулага месяца, і цяпер ЗША лічаць, што Расія афіцыйна набыла беспілотнікі серыі Mohajer-6 і Shahed — Shahed-129 і Shahed-191 — верагодна, для выкарыстання ў вайне ва Украіне.

З'яўленне іранскіх беспілотнікаў, якія таксама могуць выкарыстоўвацца для разведкі, можа аказаць значны ўплыў на полі бою, бо Расія імкнецца знізіць уплыў ракетна-артылерыйскіх сістэм высокай мабільнасці (HIMARS), якія ЗША і іх саюзнікі перадалі Украіне.

Nashaniva.com