Найноўшы брытанскі авіяносец зламаўся неўзабаве пасля адплыцця

Авіяносец Каралеўскага ваенна-марскога флоту Вялікабрытаніі HMS Prince of Wales выйшаў са строю менш чым праз 24 гадзіны пасля таго, як ён адправіўся на вельмі важнае заданне ў ЗША.

29.08.2022 / 18:53

Вайсковы карабель коштам 3 мільярды фунтаў стэрлінгаў стаў на якар каля паўднёвага ўсходу вострава Уайт у праліве Ла-Манш у нядзелю ўвечары пасля таго, як сутыкнуўся з «механічнай праблемай».

280-метровы карабель водазмяшчэннем 65 000 тон аглядаюць вадалазы ніжэй ватэрлініі. З'явіліся звесткі аб пашкоджанні правага вяслярнага вала.

Да гэтага карабель знаходзіўся ў Портсмуце са снежня 2020 года, калі вада трапіла ў ягонае машыннае аддзяленне і пашкодзіла электрыку. Караблю з экіпажам з 1600 чалавек было забаронена выходзіць у плаванне да таго часу, пакуль не будзе праведзены рамонт коштам каля 3,3 мільёна фунтаў стэрлінгаў.

Nashaniva.com