Расійскія войскі абстралялі жылыя кварталы Мікалаева. Два чалавекі загінулі, 11 параненых

Старшыня Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Віталь Кім паведаміў, што ў выніку сённяшніх абстрэлаў акупантамі жылых кварталаў Мікалаева да горада даляцелі 12 ракет, хоць выпушчана было больш. 

29.08.2022 / 18:40

Паводле звестак Кіма і мэра Мікалаева Аляксандра Сянкевіча, на бягучы момант вядома пра 2 загінулых і 11 параненых.

На месцах працуюць выратавальныя, аварыйныя службы і камунальнікі. Тым часам абстрэлы працягваюцца, людзей просяць заставацца ў сховішчах.

Сярод іншага з'яўлялася інфармацыя, што адна з ракет узарвалася каля моста праз раку Інгул. 

Nashaniva.com