Шольц заявіў пра намер стварыць новую адзіную сістэму супрацьпаветранай абароны ў ЕC

Варта стварыць новую адзіную сістэму супрацьпаветранай абароны ў ЕС. З такой ініцыятывай выступіў канцлер Германіі Олаф Шольц.

29.08.2022 / 13:54

Як адзначыў Шольц, выступаючы з прамовай у Карлавым універсітэце ў Празе, неабходна стварыць новую адзіную сістэму супрацьпаветранай абароны ў ЕС.

«Створаная сумеснымі намаганнямі сістэма была б выйгрышам з пункту гледжання бяспекі для ўсёй Еўропы», — падкрэсліў ён.

Адзначыў ён і эканамічную выгаду такога рашэння. Гэта было б танней і больш эфектыўна, чым рашэнні на нацыянальным узроўні.

Nashaniva.com