Літва скончыла будаваць плот на мяжы з Беларуссю. Яго вышыня пяць метраў

Плот і калючы дрот устаноўленыя на ўчастках літоўска-беларускай мяжы працягласцю каля 502 кіламетраў (усяго мяжа з Беларуссю складае 679 км, але частка праходзіць па рэках і азёрах). Апошнія сегменты бар'ера былі ўсталяваныя ў мінулыя выхадныя.

29.08.2022 / 10:58

Фота: bns.lt

Літва скончыла будаўніцтва загароды на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе BNS са спасылкай на кампанію-падрадчыка EPSO-G.

Работы па праекце працягваюцца, яны звязаныя з дробнымі даробкамі і аднаўленнем будаўнічых пляцовак.

У чэрвені будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю скончылі ў Польшчы. Цяпер ідзе яго даабсталяванне тэхнічнымі сродкамі назірання і сігналізацыі.

Nashaniva.com