Больш за 25 кажаноў пасяліліся ў брэсцкай кватэры
Познім вечарам 27 жніўня гаспадары кватэры на вуліцы Маскоўскай у Брэсце выклікалі супрацоўнікаў МНС з-за кажаноў, якія гронкамі віселі на сцяне аднаго з пакояў, паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.
28.08.2022 / 18:18
Мяркуючы па фота, якое размешчанае на сайце Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, гэтых жывёл наляцела не менш за 25.
Супрацоўнікі МНС, як паведамляецца, вылавілі кажаноў і выпусцілі іх на волю.