Беларускамоўны дзіцячы часопіс «Матуліна сонейка» хутка вернецца да чытачоў

У ліпені часопіс прыпыніў выхад, але з новага года ён вернецца да чытачоў. Выданне зноў зарэгістраванае ў падпісным каталогу. Рэдакцыя ўжо працуе над новым нумарам, паведамляе budzma.org.

28.08.2022 / 17:13

Цяпер ладзіцца распродаж старых нумароў. Часопіс прадаецца па 2 рублі за нумар.

Каб набыць выданне, звяртайцеся ў рэдакцыю праз дырэкт у інстаграме @matulina_soneyka, па электроннай пошце shapo-klak@mail.ru або па тэлефоне +375 17 379 18 78.

Па Беларусі часопіс дасылаюць «Еўрапоштай». У Мінску можна забраць яго ў рэдакцыі па адрасе: вул. Акадэмічная, 7 (станцыя метро «Акадэмія навук»).

Таксама можна набыць часопіс у фармаце PDF. Нумар каштуе ўсяго 1 рубель. Замовіць можна тут.

«Матулiна сонейка» — штомесячнае выданне на беларускай мове з развiвальнымi гульнямі i заданнямі для дзяцей ад 3 да 7 гадоў.

Дзякуючы цікавым заданням і гульням часопіс дае магчымасць дзецям даведвацца новыя словы на беларускай мове i адначасова развіваць свае здольнасці да матэматыкi, чытання i вобразнага мыслення.

Заснавальнік і выдавец — рэдакцыя газеты «Шапакляк».

Прыпыненне выхаду часопіса было звязанае, як паведамляла рэдакцыя, з тым, што яго рабілі з дзвюх краін: «З Украіны і Беларусі. Дапамагалі нам украінскія аўтары, а цяпер з гэтым ёсць праблемы». Выглядае, што іх удалося паспяхова вырашыць.

Nashaniva.com