Міністр замежных спраў Германіі: Украіне і наступным летам можа спатрэбіцца цяжкае ўзбраенне

Міністр замежных спраў ФРГ Аналена Бербак запэўніла, што ў выпадку неабходнасці Германія гатовая гадамі падтрымліваць Украіну ў яе барацьбе супраць расійскай агрэсіі. У тым ліку — пастаўкамі цяжкага ўзбраення, піша «Нямецкая хваля».

28.08.2022 / 08:26

Фота: AP / Андрэй Краўчанка

«Вядома, я б хацела, каб вайна як мага хутчэй скончылася, але, на жаль, мы павінны зыходзіць з таго, што Украіне і наступным летам могуць спатрэбіцца новыя цяжкія ўзбраенні ад яе сяброў», — сказала Бербак у інтэрв'ю газеце Bild am Sonntag.

Яна дадала:

«Для мяне відавочна: Украіна абараняе і нашу свабоду, наш мірны парадак, і мы падтрымліваем яе фінансавымі і вайсковымі сродкамі. Да тых часоў, пакуль гэта неабходна».

Nashaniva.com