Стала вядома імя пятага загінулага на крэйсеры «Масква» марака. Мінабароны РФ сцвярджала, што загінуў толькі адзін

Мінабароны РФ пацвердзіла гібель старэйшага мічмана Дзмітрыя Чараміскіна, які з красавіка лічыўся зніклым без вестак пасля затаплення флагмана Чарнаморскага флоту. Пра гэта тг-каналу «Можем объяснить» паведаміла яго жонка Надзея Мерзлякова.

27.08.2022 / 16:45

«11 жніўня на рукі аддалі пасведчанне аб смерці», — распавяла яна. Чараміскін камандаваў электрамеханічнай баявой часткай карабля. Пра тое, што марак прапаў без вестак пасля затаплення «Масквы», яго сваякі паведамлялі яшчэ ў маі. Тады яны былі ўпэўненыя, што мічман не выжыў.

Чараміскін — гэта пяты пацверджаны загінулы з крэйсера, раней паведамлялася аб гібелі матроса тэрміновай службы Івана Франціна, Івана Вахрушава і Ягора Шкрабца. Некаторыя з іх лічыліся прапаўшымі без вестак.

Пры гэтым Мінабароны Расіі першапачаткова сцвярджала, што пры затапленні крэйсера загінуў толькі адзін марак.

Крэйсер «Масква» затануў 14 красавіка на шляху паміж Севастопалем і востравам Змяіны.

Падбіты ўкраінцамі крэйсер «Масква» патануў. Што гэта значыць для баяздольнасці расійскай арміі? 

«Усе камандзіры выратаваліся, а салдаты «тэрміновай» там засталіся?» — маці зніклага марака з крэйсера «Масква»

Nashaniva.com