На Запарожскую АЭС прыедзе генеральны сакратар МАГАТЭ

Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі заявіў, што асабіста ўзначаліць місію на Запарожскую АЭС, якая адбудзецца «ў бліжэйшыя дні». Па яго словах, з-за бесперапынных нападаў на аб'ект зацягваць з візітам больш нельга.

26.08.2022 / 10:46

«Амаль кожны дзень на ЗАЭС або паблізу яе адбываецца новы інцыдэнт. Мы не можам дазволіць сабе больш губляць час. Я поўны рашучасці асабіста ўзначаліць місію МАГАТЭ на станцыю ў найбліжэйшыя дні, каб дапамагчы стабілізаваць сітуацыю з ядзернай бяспекай і абаронай», — заявіў ён.

25 жніўня Кіеў заявіў, што ўпершыню ў сваёй гісторыі АЭС была цалкам абясточаная праз адключэнне апошняй (чацвёртай) лініі сувязі з энергасістэмай Украіны.

Nashaniva.com