ЕС абмяркуе поўную адмову ад спрошчанай выдачы віз беларусам і расіянам

Гэтая мера ўскладніць збор дакументаў і павысіць консульскі збор.

26.08.2022 / 08:24

Чэхія прапануе краінам ЕС поўнасцю адмяніць спрошчаны парадак выдачы шэнгенскіх віз грамадзянам РФ і Беларусі. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на кіраўніка МЗС Чэхіі Яна Ліпаўскага.

Прапанова будзе разгледжаная на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза ў Празе на наступным тыдні.

У выпадку прыняцця гэтай меры колькасць дакументаў, неабходных для атрымання турыстычнай візы, узрасце, консульскі збор павялічыцца з 35 да 80 еўра, а заяўкі будуць разглядаць даўжэй.

Bloomberg называе прапанову «кампрамісным рашэннем». Шэраг краін, якія мяжуюць з РФ, ЕС, у тым ліку Эстонія і Фінляндыя, прапануюць спыніць выдачу віз расіянам. Іншыя краіны, у тым ліку ФРГ, выступаюць супраць такіх абмежаванняў.

Nashaniva.com