Наста Кудасава: Любіцца менш, усё больш — ненавідзіцца

Паэтка Наста Кудасава выклала ў фэйсбуку новы верш, поўны гневу, суправадзіўшы яго радкамі: «Мару дажыць да моманту, калі ў маіх вершах болей ніколі не будзе словаў кшталту «сволачы», а любоў пераможа ўсё».

25.08.2022 / 21:21

З кожнай сям’і па слязінцы дзіцячай і

ўсё — на бюджэт векавы набярэцца ім.

Сволачы! Колькі ж аплочана плачамі,

вырвана клешчамі, выбіта берцамі…

Колькі складацьмем даніну крывавую

нейкай нялюдскай, звыродлівай фізіцы?

Госпадзе, ведаеш, з гэтакай яваю

любіцца менш,

усё больш — ненавідзіцца.

Nashaniva.com