Журналістцы Таццяне Мацвеевай прысудзілі 8 сутак арышту, падчас суда над ёй затрымалі Барыса Хамайду 

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска прайшоў суд над Мацвеевай. Пасля на яе старонцы ў фэйсбуку з'явіўся надпіс «8 сутак арышту».

25.08.2022 / 16:44

На Мацвееву, як паведамляе БАЖ, склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне: за аватарку ў фэйсбуку са словамі Янкі Купалы «Хочам людзьмі звацца» на фоне палосаў белага і чырвонага колераў.

Пасля з'явілася інфармацыя пра тое, што на судовым працэсе па справе Мацвеевай затрымалі віцебскага дысідэнта Барыса Хамайду. Верагоднай прычынай затрымання стаў медальён з Пагоняй.

Nashaniva.com