Acer прадставіў ноўтбук, створаны з перапрацаванага смецця

Кампанія Acer прадставіла першы «Хромбук», арыентаваны на рамонтапрыдатнасць і наступную перапрацоўку. Мадэль Chromebook Vero 514 часткова вырабленая з перапрацаванага пластыку. Да прыкладу, корпус змяшчае 30% такога матэрыялу, а каўпачкі клавіятуры і дынамікі — 50%.

25.08.2022 / 16:37

Паверхня тачпада ўвогуле цалкам вырабленая з пластыка, вылаўленага ў акіяне.

Таксама варта згадаць пра павышаную трываласць і здольнасць ноўтбука вытрымаць падзенне з вышыні больш за метр, а таксама наяўнасць стандартных вінтоў і простай канструкцыі, што паляпшае рамонтапрыдатнасць.

Што тычыцца звычайных параметраў, то «Хромбук» атрымаў 14-дзюймавы экран Full HD, працэсар Intel Core i7 пакалення Alder Lake, 16 ГБ АЗП, SSD аб'ёмам 512 ГБ і акумулятар, якога хопіць на 10 гадзін працы.

Усё гэта каштуе 500 даляраў і з'явіцца ў продажы ў кастрычніку.

Nashaniva.com