Мінабароны Расіі прызнала ўдар па чыгуначнай станцыі «Чапліна», але зноў нібыта білі па вайсковым аб’екце

У паведамленні расійскага Мінабароны сцвярджаецца, што ў «выніку прамога трапляння ракеты «Іскандэр» па вайсковым эшалоне на чыгуначнай станцыі «Чапліна» ў Днепрапятроўскай вобласці знішчаныя больш за 200 рэзервістаў УСУ і 10 адзінак тэхнікі».

25.08.2022 / 16:31

Украінскі бок сцвярджае, што ў Чапліне загінулі 25 чалавек, сярод іх двое дзяцей.

Раней міністр абароны Расіі Шайгу тлумачыў спыненне тэмпаў прасоўвання расійскіх захопнікаў свядомым рашэннем, каб мінімізаваць колькасць ахвяр сярод цывільных. Усе самыя гучныя ракетныя атакі, у якіх гінулі мірныя ўкраінцы, расійскі бок называе «ўдарамі па вайсковых аб’ектах».

Nashaniva.com