Банк БелВЭБ уводзіць камісію за зняццё грошай ва ўласных банкаматах

Беларускі банк БелВЭБ, які трапіў пад сектаральныя санкцыі ЕС супраць уладаў Беларусі і пад санкцыі ЗША супраць Расіі, з 25 жніўня ўводзіць камісію за выдачу наяўных грошай нават у сваіх банкаматах, паведаміла прэс-служба банка.

24.08.2022 / 21:06

Камісія ўводзіцца за выдачу наяўных па карпаратыўных картках БЕЛКАРТ-PREMIUM:

Памер камісіі — 0,5% ад выдадзенай сумы, але пры гэтым мінімальная сума камісіі складзе 7 рублёў. Гэта значыць, калі здымаць суму да 1400 рублёў, камісія ў любым выпадку будзе 7 рублёў, але, напрыклад, калі зняць усяго 10 рублёў — 7 рублёў камісіі складуць ажно 70% ад гэтай сумы.

Nashaniva.com