Украіна атрымала новую зброю для вывядзення са строю беспілотнікаў

У сацсетках з'явіліся фатаздымкі новай зброі, якую выкарыстоўваюць УСУ. Тлумачым, што гэта за ваенная тэхніка.

24.08.2022 / 20:07

DroneDefender — гэта спецыяльны апарат, які выкарыстоўваецца для вывядзення са строю беспілотнікаў на адлегласці да 2 км. Гэта прылада стварае перашкоды на частотах, на якіх працуе большасць дронаў, уключаючы спектр GNSS.

Адзначаецца, што такая стрэльба працуе па прынцыпе «навядзі і вядзі»: патрэбна навесці яе на беспілотнік, каб парушыць сувязь паміж лятальным апаратам і яго аператарам. Пасля чаго дрон прызямляецца, і яго можна перахапіць для ўласных мэтаў.

Асноўныя мэты Drone Defender: абарона вайсковых частак, амбасадаў, мабільных сіл і канвояў.

Nashaniva.com