У Германіі загарэлася фура з беларусам-дальнабойшчыкам за рулём

23 жніўня ў Германіі згарэла фура, за рулём якой знаходзіўся 26-гадовы беларус. Кіроўца паспеў пакінуць кабіну і не пацярпеў. Аўтамабіль рухаўся па трасе А7 у зямлі Гесэн, паведамляе presseportal.de.

24.08.2022 / 19:00

Каля 22:45 кіроўца адчуў пах гарэлага і заўважыў дым у кабіне. Беларус паспеў спыніць аўтамабіль на крайняй правай паласе і разам са сваімі рэчамі выскачыць з кабіны.

Агонь вельмі хутка ахапіў усю фуру з прычэпам, у якім перавозіліся старыя шыны і электрычнае абсталяванне. Яго патушылі пажарныя. Рух транспарту пры гэтым не спыняўся, ён вёўся па дзвюх суседніх палосах.

Кіроўца не пацярпеў, а матэрыяльныя страты ад пажару ацэньваюцца ў 300 тысяч еўра.

Nashaniva.com