У Беларусі імпартазамясцілі аднаразовыя медыцынскія пальчаткі

На базе ААТ «Светлагорск Хімвалакно» запусцілі лінію па вытворчасці аднаразовых медыцынскіх пальчатак. Праект, як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, рэалізуецца па даручэнні Саўміна і знаходзіцца на асабістым кантролі ў Лукашэнкі.

24.08.2022 / 18:30

Фота з тэлеграм-канала Мінздароўя

Пальчаткі будуць выпускаць на дзвюх вытворчых лініях, кожная з якіх складае 114 метраў у даўжыню і недзе 9,5 — у вышыню. Іх магутнасць — да 100 мільёнаў пар на год.

Праект арыентаваны на імпартазамяшчэнне і задавальненне патрэб унутранага рынку.

Пальчаткі, дадае Міністэрства аховы здароўя, маюць анатамічную форму і вырабляюцца стэрыльнымі, неапудранымі. На падушачках пальцаў прысутнічаюць тэкстураваныя ўчасткі, маецца таксама ўнутранае палімернае пакрыццё, якое палегчыць працэс надзявання.

Nashaniva.com