Нацбанк будзе перадаваць дзяржорганам звесткі па валютных дамовах юрыдычных асоб і ІП

Нацбанк будзе перадаваць дзяржаўным органам звесткі па зарэгістраваных валютных дамовах юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Адпаведны ўказ №291 22 жніўня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, ён апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

24.08.2022 / 17:33

У прыватнасці, звесткі будуць перадавацца дзяржорганам і Агенцтву знешнеэканамічнай дзейнасці — даччынай структуры Банка развіцця РБ, заснавальнікамі якога з'яўляюцца Савет Міністраў і Нацыянальны банк.

Пры гэтым дзяржаўныя органы будуць атрымліваць інфармацыю аб валютных дамовах арганізацый або структур, якія знаходзяцца ў іх падначаленні або ўваходзяць у іх склад. Доступ будзе давацца бясплатна праз інтэрнэт-рэсурс для рэгістрацыі валютных дамоў на сайце Нацбанка.

Падобныя дзеянні, як сказана ў дакуменце, не будуць лічыцца парушэннем банкаўскай таямніцы.

Указ уступіць у сілу з 1 верасня 2022 года.

Nashaniva.com