Міністр гандлю расказаў, чаму беларускія яблыкі даражэйшыя за польскія. Усё проста

Міністр антыманапольнага развіцця і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў расказаў у эфіры СТБ, чаму беларускія яблыкі ў нашых крамах даражэйшыя за польскія. Паводле яго слоў, гэта таму, што ў нас яблычны сезон толькі пачынаецца.

22.08.2022 / 22:38

«А што тычыцца палякаў, то там усё зразумела, — кажа Багданаў. — У іх такія датацыі на сельскую гаспадарку… вядома, дэмпінг ёсць.

Але тут зноў жа і канкурэнцыя, і нашым вытворцам неабходна да гэтай цаны падцягвацца. Таму што тэхналогіі развіваюцца вельмі хутка».

Міністр таксама расказаў, чаму ў беларускіх крамах стала больш расійскіх тавараў.

«Бо раней былі еўрапейскія прадукты, сёння яны часткова замяшчаюцца расійскімі, — патлумачыў ён. — Але разам з тым большая частка тавараў на паліцы ў пераважнай большасці беларускай вытворчасці».

Nashaniva.com