Восенню ў Беларусі з'явяцца новыя дарожныя знакі

Аляксандр Лукашэнка сёлета падпісаў Указ №145 «Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху». Змены ў ПДР, якія былі анансаваныя, уступяць у сілу ўжо ў кастрычніку. Паводле іх, на беларускіх дарогах з'явяцца і некаторыя новыя дарожныя знакі.

22.08.2022 / 17:31

Будзе ўведзены новы дарожны знак, які атрымаў назву «Зона з абмежаваннем максімальнай хуткасці руху». Ён будзе рэгуляваць хуткасць руху па пэўных тэрыторыях. У зоне шчыльнай жылой забудовы, напрыклад, можа быць уведзенае абмежаванне ў 30 кіламетраў за гадзіну.

Акрамя гэтага, на дарогах у хуткім часе можна будзе ўбачыць і іншыя новыя дарожныя знакі і таблічкі. «Выезд на дарогу з веласіпеднай сцежкі», «Дарога з веласіпеднай сцежкай», «Рух на сродках персанальнай мабільнасці забаронены», «Усе ТС, акрамя электрамабіляў», «Пункт абслугоўвання сістэмы электроннага збору платы за праезд», «Зімовы перыяд», «Светлы час сутак», «Цёмны час сутак».

Nashaniva.com