У двары ў Наваполацку пафарбавалі лаўкі ў колеры расійскага сцяга

Чытачы «Радыё Свабоды» напісалі, што ў двары па вуліцы Маладзёжная, 203 у Наваполацку пафарбавалі лаўкі ў колеры сцяга Расіі. А некаторыя іншыя — у колеры афіцыйнага сцяга Беларусі.

21.08.2022 / 15:57

Жыхары абвінавачваюць у гэтым старшыню жыллёвага кааператыва, які нібыта патраціў на гэта грошы, што збірае з жыхароў на «добраўпарадкаванне» прыдамавой тэрыторыі. Пасля некалькіх скаргаў лаўкі пафарбавалі ў нейтральныя колеры, але затым зноў перафарбавалі пад расійскі сцяг.

Жыхары дома адзначаюць, што здавалі грошы на сапраўднае ўпарадкаванне тэрыторыі, а не на публічную падтрымку расійскай палітыкі.

Nashaniva.com