Полк Каліноўскага патлумачыў прычыны звальнення «Варага»

Учора стала вядома, што рашэннем камандавання воінскай часткі УСУ камандзір батальёна «Тэрор» з пазыўным «Вараг» быў звольнены. Таксама байцы, якія не пагадзіліся з гэтым рашэннем, былі адасоблены ад Палка з захаваннем за сабой назвы падраздзялення «Тэрор». Пра прычыны звальнення байца «Нашай Ніве» расказалі ў прэс-службе Палка. 

20.08.2022 / 15:55

«Баец з пазыўным «Вараг» (Алег Васільеў — НН) быў звольнены з Узброеных сіл Украіны з-за дысцыплінарных парушэнняў. Частка ваяроў батальёна «Тэрор» вырашыла застацца з ім — яны былі нязгодныя, што яго звольнілі з-за гэтых парушэнняў.

Канкрэтнае парушэнне з яго боку — прымяненне гвалту ў дачыненні да байцоў з-за асабістых непаразуменняў. 

Рашэнне аб яго звальненні прымала тая частка кіраўніцтва УСУ, якой наш Полк падпарадкоўваецца. Полк таксама не падтрымлівае такіх паводзін», — адказалі ў прэс-службе.

Звольнены «Вараг» быў адным з галоўных дзейных асобаў у нядаўнім канфлікце з удзелам таксама ўжо былога байца Палка Паўла Кулажанкі — менавіта «Вараг» яго «вучыў».

Чытайце таксама: 

У Вазнясенску Мікалаеўскай вобласці ракета трапіла ў жылы пяціпавярховы дом

«Расія ўзначальвае працэс вываду з дэградацыі». Расійская Ярмошына прыйшла да Пуціна з брошкай у выглядзе літары Z ФОТАФАКТ

На Хрышчаціку будзе парад расійскай вайсковай тэхнікі. Але ёсць нюанс

Nashaniva.com