У Слоніме мужчына скраў пярсцёнак з рукі памерлага, якога вёз у морг

Злодзей вырашыў, што памерламу ўпрыгожванне больш не трэба.

20.08.2022 / 10:37

41-гадовы жыхар Слоніма 13 жніўня вёз цела ў морг. На пальцы нябожчыка ён заўважыў залаты пярсцёнак. Вырашыўшы, што памерламу ён ужо не трэба, злодзей пакінуў упрыгожванне сабе.

Сваякі страту заўважылі і звярнуліся ў міліцыю. Падазраванага затрымалі, раней праблем з законам ён не меў.

Nashaniva.com