Сэрвісу Shazam споўнілася 20 гадоў. Стала вядома, якія трэкі шукалі часцей за іншыя

19 жніўня сэрвісу для пошуку і вызначэння прайграванай музыкі Shazam споўнілася 20 гадоў. У гонар юбілею кампанія Apple, якая з 2018 года валодае сэрвісам, вывучыла статыстыку, сабраную за ўсю гісторыю працы дадатку, і падзялілася некаторымі з характэрных рэкордаў з карыстальнікамі, піша TJ.

20.08.2022 / 10:28

На юбілейным тыдні колькасць распазнаных песень перавысіла адзнаку ў 70 мільярдаў, а ўсяго дадаткам цяпер штомесяц карыстаюцца больш за 225 мільёнаў людзей па ўсім свеце.

Далей у кампаніі згадалі музычныя рэкорды: самых запатрабаваных артыстаў, самыя папулярныя кампазіцыі і першыя дасягненні па колькасці распазнаных трэкаў.

Значныя «першыя»

Трэкі, якія набралі папулярнасць хутчэй за ўсіх

Самыя папулярныя за ўвесь час

Таксама ў Apple Music склалі плэйліст з 20 самых папулярных трэкаў за кожны каляндарны год з моманту запуску сэрвісу. Апроч пералічаных вышэй песень туды патрапілі, напрыклад, «Rolling in the Deep» спявачкі Adele, «Lean on» дыджэя Major Lazer і «Bring Me to Life» ад Evanescense.

Nashaniva.com