Германія дасць Украіне высокадакладныя снарады Vulcano. Што гэта за зброя?

Маса зараду меншая, чым у класічнага 155 міліметровага снарада, але Vulcano характарызуецца большай хуткасцю і эфектыўнасцю агню.

20.08.2022 / 08:44

Федэральны ўрад ФРГ паведаміў, што Германія надасць Украіне 225 высокадакладных снарадаў Vulcano. Такая зброя дазваляе біць па цэлях на адлегласці да 70 км і неабходная для украінскай 155 мм артылерыі.

Снарады Vulcano з'яўляюцца сумеснай распрацоўкай італьянскай кампаніі Leonardo і нямецкай кампаніі Diehl. Ёсць два іх тыпы: кіраваныя (GLR, далёкасць 55-70 км) і некіраваныя (BER. далёкасць 36-50 км). Якія канкрэтна далі Украіне, пакуль невядома.

Асноўнае выкарыстанне Vulcano 155 мм GLR — «высокадакладная агнявая падтрымка супраць стацыянарных і рухомых цэляў з надзвычай нізкай імавернасцю пабочнай шкоды».

Nashaniva.com