Кім Чэн Ын падзякаваў вайсковым медыкам за перамогу над кавідам. Тыя рыдалі ад шчасця ВІДЭА

На мінулым тыдні ў Паўночнай Карэі аслабілі антыкаранавірусныя абмежаванні, пасля чаго тысячы медыкаў Карэйскай народнай арміі былі адпушчаныя ў свае часці.

20.08.2022 / 08:31

Кім Чэн Ын адзначыў «выключную адданасць вайскоўцаў, якія лепш за ўсіх ведаюць сапраўднае сэрца свайго камандзіра, бес пярэчанняў і без ваганняў ажыццяўляюць яго задуму».

Як паведамляе паўночнакарэйскае тэлебачанне, у момант, калі Кім «скончыў сваю гарачую прамову, поўную любові і прыхільнасці да сваіх салдат-рэвалюцыянераў, усе ўдзельнікі пачалі захоплена апладыраваць са слязамі замілавання на вачах».

Nashaniva.com