Затрымалі мужчыну, які 9 жніўня нібыта запусціў у Мінску салют

Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым мінчуком, які нібыта запусціў салют у гонар гадавіны сфальсіфікаваных выбараў 9 жніўня, паведамляе «Вясна».

19.08.2022 / 21:51

Аўтары сюжэту сцвярджаюць, што мінчука клічуць Дзяніс Раманчук і што разам з ім затрымалі ягоную жонку. На «пакаяльным» відэа Раманчук кажа, што 9 жніўня ў 23.34 запусціў салют на вуліцы Шугаева ў Мінску. Гэта здымала яго жонка, а кадры пара нібыта прапанавала апублікаваць некалькім тэлеграм-каналам.

Гэта не першы выпадак затрымання з-за салютаў — за феерверк у навагоднюю ноч былі затрыманыя жыхары сталіцы Алена і Мікалай Гаеўскія. Вынікам стаў арышт Мікалая на 15 сутак, а Алены — на 13 сутак.

Nashaniva.com