«Газпрам» другі раз за лета спыніць прапампоўку па «Паўночным патоку», цэны на газ растуць

«Газпрам» другі раз з пачатку лета спыніць прапампоўку газу ў Еўропу па трубаправодзе «Паўночны паток». Як паведаміла кампанія ў пятніцу, газаправод магутнасцю 55 млрд кубаметраў у год 31 жніўня зноў спыніць працу для прафілактыкі.

19.08.2022 / 19:24

Планавае тэхабслугоўванне, паводле заявы «Газпрама», спатрэбілася апошняй турбіне Siemens, якая ўсталяваная на кампрэсарнай станцыі «Партовая» паблізу мяжы з Фінляндыяй. Прапампоўка газу спыніцца на тры дні і адновіцца 3 верасня.

У ліпені «Газпрам» спыняў «Паўночны паток» на два тыдні ў рамках штогадовага планавага абслугоўвання.

Цэны на газ тым часам выраслі вышэй за 2700 даляраў за тысячу кубічных метраў.

Nashaniva.com