Еўра на таргах у Мінску упаў да мінімуму з сакавіка 2020 года

Сёння на таргах у Мінску еўра апусціўся на 4,81 капейкі да 2,5607 беларускага рубля. Гэта мінімум за два гады і пяць месяцаў (з 9 сакавіка 2020 года).

19.08.2022 / 16:38

Даляр сёння таксама патаннеў на 2,46 капейкі, да 2,5459.

Расійскі рубель вырас на 3,38 капейкі да 4,2860 беларускага за 100 адзінак.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,5481, еўра — 2,8826, расійскі рубель — 3,4322.

Nashaniva.com