На Чыжоўскім вадасховішчы зробяць востраў для чомгаў
На Чыжоўскім вадасховішчы ствараецца штучны востраў для птушак чомгаў. На ім будуць размешчаныя інтэрактыўныя дошкі, стэнды, некалькі фотазон, паведамляе Мінгарвыканкам.
18.08.2022 / 16:24
Фота: Вікіпедыя
Чомга, ці коўра вялікая — вялікая вадаплаўная птушка атрада паганкападобных.
Акрамя таго, мінскія ўлады працягваюць добраўпарадкоўваць зону адпачынку каля Чыжоўскага вадасховішча і ў іншых кірунках. Да Дня горада збіраюцца адкрыць некалькі новых участкаў. Тут з'явіцца сцежка бяспекі з лаўкамі, стэндамі, інтэрактыўнымі дошкамі, дзіцячай пляцоўкай для скалалазання і экстрэмальных відаў спорту.