Японскія ўлады аб’явілі конкурс на найлепшы спосаб прымусіць моладзь больш піць

Конкурс Sake Viva! працягнецца да 9 верасня. Удзельнікам трэба прадставіць «новыя прадукты і дызайн», а таксама спосабы заахвочвання да ўжывання спіртнога дома.

18.08.2022 / 13:27

Прычынай такой ініцыятывы стала скарачэнне падатковых паступленняў ад алкагольнай галіны з-за дэмаграфічных змен, пандэміі каранавіруса і змены стаўлення людзей да свайго здароўя.

У 2011 годзе на долю алкагольнай прадукцыі прыпадала 3% усіх падатковых паступленняў. Да 2020 года гэтая доля скарацілася да 2%. 

Таксама знізілася сярэднегадавое спажыванне алкаголю дарослым чалавекам: са 100 л у 1995 годзе да 75 л у 2020-м. Агульны даход ад падатку на алкаголь у 2020 годзе ўпаў больш чым на 110 мільярдаў ен ($813,5 млн) у параўнанні з папярэднім годам.

Міністэрства аховы здароўя Японіі выказала надзею, што правядзенне конкурсу будзе «разумным» датычна дапушчальнай колькасці алкаголю, якую можна ўжываць.

Nashaniva.com