Мужчына забіў сабаку, які заступіўся за гаспадыню

Мужчына забіў сабаку, які заступіўся за гаспадыню. Пра гэта інфармуе Следчы камітэт Беларусі.

18.08.2022 / 12:40

12 жніўня 37-гадовы п'яны мужчына прыйшоў дадому і ўчыніў сужыцельцы скандал. Сабака, які ў гэты час знаходзіўся ў доме, стаў брахаць, абараняючы жанчыну ад нападак сужыцеля.

Мужчына зарэзаў жывёлу нажом. Ветэрынары спрабавалі выратаваць яе, аднак зрабіць гэтага не ўдалося.

Раней жыхар Брэсцкага раёна неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Nashaniva.com