Пад Светлагорскам перакулілася фура з рапсам ФОТА

Аварыя адбылася сёння, каля 8 гадзін раніцы.

18.08.2022 / 12:00

Вялікагруз ехаў з Расіі ў Светлагорск, вёз рапс. Недалёка ад аграгарадка Баравікі ў машыне лопнула пярэдняе кола, паведамляе выданне «Ранак».

Фуру занесла і яна перакулілася ў кювет. Мяркуючы па фатаграфіях, вялікая частка збожжа апынулася на дарозе. Кіроўца не пацярпеў.

Nashaniva.com