Харкаў трапіў пад магутны ракетны абстрэл

Увечары серады крылатая ракета трапіла ў інтэрнат у Салтаўскім раёне, дзе жылі людзі з парушэннямі слыху — яны маглі не чуць сігналы трывогі. У выніку 7 чалавек загінула, 13 параненыя.

18.08.2022 / 08:49

Рана раніцай па Харкаве былі нанесеныя як мінімум пяць ракетных удараў. У выніку аднаго з прылётаў здарыўся пажар у адміністратыўным будынку на плошчы большай за 4,5 тысячы квадратных метраў.

Таксама ракета трапіла ў інтэрнат у Слабадскім раёне. Адзін чалавек загінуў, 18 параненыя.

Nashaniva.com