Ці можна згатаваць вячэру за два рублі? Вось рэцэпт — нават з мясам

Мінчук Аляксей даказвае, што нават на такія сціплыя грошы можна згатаваць вячэру. Яго ролік у тыктоку з рэцэптам сабраў 1,3 мільёна праглядаў.

18.08.2022 / 09:36

@eda_bez_belja Ужин за 2рубля в Беларуси #ужин #готовим #рецепт #еда #обзор ♬ оригинальный звук - Дубовик Алексей

У роліку хлопец расказвае, што паставіў сабе дзве ўмовы —прыгатаваць вячэру на дзве порцыі па 500 грам і з мясам.

Ён узяў 400 грамаў свіных костак, моркву (90 г), памідор (96 г), цыбулю (120 г) і качан капусты (1 кг 120 г). За ўсё аддаў 1,95 рубля. Праз адну гадзіну ў яго выйшла паўнацэнная вячэра.

Па масе атрымалася 1 кілаграм і 180 грамаў, а з косткамі амаль паўтара кілаграма. Так што прыгатаваць паўнацэнную вячэру за два рублі магчыма, робіць выснову блогер — тушаная капуста з мясам выратуе ў цяжкія часы. 

Nashaniva.com