Затрымалі ілюстратара Вадзіма Багрыя

Сілавікі затрымалі мастака-ілюстратара Vizor Games Вадзіма Багрыя.

17.08.2022 / 13:21

У «пакаянным» відэа мастак кажа, што прычынай затрымання стаў удзел у пратэстах у 2020 годзе, а таксама «ўдзел у стварэнні пратэсных стыкераў, якія распальваюць варожасць».

Пра якія стыкеры ідзе гаворка, не ўдакладняецца. «Паводле заключэння экспертаў, гэта артыкул 130 КК РБ», — пішуць аўтары канала, звязанага з сілавікамі.

Nashaniva.com