Падлетка з Рыгі, які ўзяў скандальнае інтэрв’ю ў Лукашэнкі, без конкурсу залічылі ў Віцебскае кадэцкае вучылішча

Для членаў сям'і падлетка з Рыгі Іллі Карозы, які ўзяў на «Славянскім базары» інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі, вызначаныя ўстановы адукацыі ў Віцебску.

17.08.2022 / 11:17

У першы дзень «Славянскага базару» перад Лукашэнкам «раптам» апынуліся дзеці з рыжскай акадэміі радыё і тэлебачання. Інтэрв’ю выклікала скандал у Латвіі, што вылілася ў вялікія перамены ў жыцці ўстановы. Яе закрываюць, кіраўніца плануе стварыць аналагічны праект у Беларусі, а сям’я Іллі Карозы, які задаваў пытанні, вырашыла ў Латвію не вяртацца.

Ім хутка далі беларускае грамадзянства і месца ў інтэрнаце. Самога падлетка без конкурсу залічылі ў кадэцкае вучылішча, у якасці выключэння.

Астатнія дзеці пойдуць у школу і дзіцячы садок.

Nashaniva.com