Лукашэнка павысіў Пархомчыка да віцэ-прэм'ера

Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла пра кадравыя змены. Міністр прамысловасці Пятро Пархомчык ад цяперашняга часу віцэ-прэм'ер, які будзе курыраваць пытанні прамысловасці і навукі.

16.08.2022 / 21:24

Ранейшы віцэ-прэм'ер Юрый Назараў перайшоў на пасаду кіраўніка спраў Лукашэнкі, а Валерый Іваноў з яе будзе пераведзены на іншую працу.

Nashaniva.com