Падман сваякоў палітвязняў: махляры збіраюць грошы для зняволеных, а потым знікаюць

Праваабаронцам стала вядома пра некалькі выпадкаў падману родных палітычных зняволеных: да іх звяртаюцца незнаёмыя людзі, прапануючы дапамогу ў зборы сродкаў на падтрымку палітвязня. Пасля збору грошай гэтыя людзі знікаюць, піша «Вясна».

16.08.2022 / 19:50

Праваабаронцам вядома пра актыўнасць падобных махляроў у Гомельскай вобласці.

Каб зацерагчыся ад падобных выпадкаў, «Вясна» раіць родным зняволеных звяртацца ў правераныя ініцыятывы па падтрымцы палітвязняў. Калі вам напісаў прадстаўнік нейкай арганізацыі — пераканайцеся, ці сапраўды ён належыць да гэтай ініцыятывы. Напрыклад, вы можаце самі напісаць названай ініцыятыве і спытаць, ці ёсць у іх такі чалавек. Не пагаджайцеся збіраць грошы на чужую картку.

Калі чалавек кажа, што дзейнічае прыватна — памятайце пра інструкцыі банкаў. Напрыклад, для пераліку грошай на картку не патрэбен CVC-код.

Таксама вы можаце дамовіцца аб афлайн-падтрымцы — напрыклад, каб вам дапамаглі прадуктамі для збору перадачы, узгадніўшы час або спіс неабходнага.

Nashaniva.com