У Баранавічах на вадзе выратавалі цэлую сям'ю

У Баранавічах ратавальнікі дапамаглі бацькам і дзіцяці, якія апынуліся ў вадзе, паведамляе БелТА.

16.08.2022 / 16:04

Выпадак адбыўся вечарам 15 жніўня. Сям'я была на дамбе вадасховішча Мышанка, двое дзяцей гуляліся. У нейкі момант адно дзіця звалілася ў ваду. Убачыўшы гэта, маці скочыла следам, а затым і бацька. Ратавальнік, які вёў вахтавае назіранне, заўважыў у вадзе трох чалавек і адправіў да месца здарэння катар. Работнікі Асвода дапамаглі сям'і дабрацца да берага.

На гэта пайшло некалькі хвілін. Ні дарослыя, ні дзіця не пацярпелі, і медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.

Паведамляецца, што галава сямейства — інвалід, у яго пратэзаваныя абедзве нагі.

Nashaniva.com