Henkel выставіў на продаж актывы ў Расіі і Беларусі

Нямецкі канцэрн Henkel, які выпускае Persil, «Ласку» і «Пемалюкс», перавёў расійскія і беларускія актывы ў катэгорыю «на продаж», што вынікае са справаздачнасці нямецкага канцэрна за першае паўгоддзе 2022 года.

16.08.2022 / 09:43

Там сказана, што кампанія ацэньвае свае страты ад сыходу з абедзвюх краін у 184 млн еўра, з якіх 88 млн еўра — шкода дзелавой рэпутацыі.

На пачатку сакавіка вытворца спыніў усе інвестыцыі, рэкламныя і спонсарскія мерапрыемствы ў РФ і Беларусі.

Nashaniva.com