Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа

Сёння амаль 68-гадовы Аляксандр Лукашэнка, наведваючы завод, моцна пакрытыкаваў ягонае кіраўніцтва і загадаў замяніць дырэктара завода, 63-гадовага Мікалая Ладуцьку, на каго маладзейшага. Бо Ладуцька «ўжо не можа і не хоча», таму «яму знайсці пенсійную пасаду, але таксама хамут на шыю».

15.08.2022 / 23:04

Скрыншот з відэа

У беларускай сістэме крыўдзіцца на Лукашэнку сабе даражэй, таму Ладуцька замест гэтага выступіў з пакаяннай прамовай, публічна прыніжаючыся:

«Крытыка кіраўніка дзяржавы — гэта не крытыка, а бацькоўскае слова. А бацькоўскае слова мацнейшае за любую крытыку. Бацьку трэба слухаць і настаўленні бацькі трэба выконваць. Мы рабілі гэта, робім, і будзем рабіць надалей».

Чытайце таксама:

Лукашэнка загадаў памяняць Ладуцьку на мотавелазаводзе, бо той ужо «не можа і не хоча»

Лукашэнку паказалі «беларускі» матацыкл, у якім усё аказалася кітайскім, акрамя зборкі

Nashaniva.com