Выйшаў на волю пасля 30-сутачнага арышту віцебскі ксёндз Андрэй Вашчук
Святара затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК у сярэдзіне ліпеня.
15.08.2022 / 21:11
Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак за аватарку з бел-чырвона-белым сцягам у Фэйсбуку. А 20 ліпеня святара, які ўжо адбываў на той час арышт, зноў судзілі, гэтым разам за падпіску на тэлеграм-чат, кантэнт якога прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».