Лукашэнка звольніў генералаў і прызначыў палкоўнікаў

Пра кадравыя змены на камандных пасадах у войску паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

15.08.2022 / 19:46

Фота ілюстрацыйнае

Палкоўнік Сяргей Фралоў прызначаны начальнікам Галоўнага штаба — першым намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл. 

Генерал-маёр Генадзь Казлоўскі вызвалены ад пасады начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл — начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба. Новай пасады ён не атрымае, звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросту. На ягонае месца прызначаны палкоўнік Руслан Чэхаў.

Таксама Лукашэнка вызваліў генерал-маёра Ігара Дземідзенку ад пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Дземідзенка адкамандзіраваны ў Міністэрства абароны і звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце.

Nashaniva.com