Асуджаны да двух гадоў «хіміі» заслаўчанін Віталь Казлоўскі з'ехаў з Беларусі

Пры падтрымцы валанцёраў Bysol завяршылася рэлакацыя Віталя Казлоўскага, асуджанага да двух гадоў «хіміі» па народным артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

15.08.2022 / 18:51

Жыхара Заслаўя затрымалі 31 студзеня 2022 года пасля ператрусу супрацоўнікі ГУБАЗіК. Выйшлі на яго яны па скрыншотах з аператыўнага відэазапісу Марша Міра і Незалежнасці 30 жніўня 2020 года. Да суда мужчына амаль тры месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА-1.

28 красавіка Віталя вызвалілі ў зале суда да накіравання ў месца адбыцця тэрміну. Мужчына тэрмінова выехаў у Літву і зараз знаходзіцца ў бяспецы.

Nashaniva.com