Пад Валожынам адбойнік наскрозь прашыў аўтамабіль. Загінула пасажырка

Трагедыя адбылася 14 жніўня каля 15:00 на 82 кіламетры аўтадарогі М6 «Мінск — Гродна», недалёка ад вёскі Мазурка Валожынскага раёна, паведамляе «Мінская праўда».

15.08.2022 / 15:16

За рулём «Фальксвагена» быў 33-гадовы кіроўца, які ехаў па крайняй левай паласе руху з боку Гродна ў напрамку Мінска. Мужчына на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, з'ехаў на правую абочыну, дзе ўрэзаўся ў бар'ерную агароджу.

Адбойнік наскрозь прашыў аўтамабіль. 30-гадовая пасажырка памерла на месцы здарэння.

Nashaniva.com