У БДУІР з’явіўся факультэт інфармацыйнай бяспекі

Так з сённяшняга дня называецца факультэт інфакамунікацый. Перайменаванне, па словах дэкана Сяргея Дробата, звязанае са зменамі, якія адбываюцца ў Беларусі і ва ўсім свеце. 

15.08.2022 / 11:53

«Пераход на электронны дакументаабарот, аказанне электронных паслуг насельніцтву, лічбавізацыя эканомікі немагчымыя без развіцця метадаў і сродкаў забеспячэння бяспекі інфармацыі. Профільны факультэт у БДУІР забяспечыць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў, эфектыўнае ўзаемадзеянне з заказчыкамі кадраў, пры неабходнасці зможа дастаткова хутка павялічыць колькасць спецыялістаў, якія выпускаюцца для рэалізацыі асноўных палажэнняў, замацаваных у Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Законе Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных», — сказаў ён.

Nashaniva.com