У Аргенціне адкрылі новы від дыназаўраў — падобныя да драконаў, але памерам з ката

Ім далі назву Jakapil kaniukura (у перакладзе з мёртвай мовы народа пуэльчэ — «шчытаносец»). Рэптылія жыла каля ста мільёнаў гадоў таму, была памерам з ката і перасоўвалася на выцягнутых задніх лапах, піша TJ.

15.08.2022 / 11:36

Якапілы былі не даўжэйшыя за паўтара метра ў даўжыню, важылі ад чатырох да сямі кілаграмаў, а знешне нагадвалі драконаў — на галаве і ўздоўж хрыбта ў дыназаўраў размяшчаўся грэбень з шыпоў, а дадатковыя пласціны па баках, вакол шыі і ўздоўж хваста абаранялі ад шматлікіх драпежнікаў.

Самі якапілы былі траваеднымі, але харчаваліся не мяккай лістотай, а цвёрдай расліннасцю пустынь. Верагодна, ім даводзілася шмат перасоўвацца ў пошуках ежы і, каб пазбегнуць небяспекі.

Nashaniva.com